Улады Украіны і мітынгоўцы ў пошуку кампрамісу

10 апреля 2014
На перамовах з дэманстрантамі, якія захапілі дзяржаўныя будынкі ў Данецку і Луганску, вядзецца абмеркаванне па ўрэгуляванні сітуацыі, што склалася на паўднёвым усходзе краіны.

Да дыялогу падключыўся шэраг народных дэпутатаў. Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што амністуе мітынгоўцаў і падпіша для гэтага адпаведны ўказ, калі людзі пакінуць захопленыя дзяржбудынкі. Мітынгі прыхільнікаў федэралізацыі праходзяць апошнія дні ў Данецку, Харкаве і Луганску, іх удзельнікі патрабуюць правесці рэферэндумы аб статусе сваіх рэгіёнаў. Сёння стала вядома, што да акцый пратэсту падключылася Адэса.

І навіна апошняй гадзіны. Сустрэча прадстаўнікоў Еўрасаюза, ЗША, Украіны і Расіі, якая будзе прысвечаная ўрэгуляванню ўкраінскага крызісу, адбудзецца 17 красавіка ў Жэневе. Аб гэтым паведамляе агенцтва EFE са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў Швейцарыі.