Улады Туркменістана анулююць беспрэцэдэнтныя льготы для насельніцтва

11 октября 2017

Улады Туркменістана анулююць беспрэцэдэнтныя льготы для насельніцтва. Дагэтуль грамадзянам бясплатна падаваліся газ, вада, электрычнасць, харчовая соль. Напярэдадні прэзідэнт краіны падпісаў пастанову аб упарадкаванні спажывецкіх тарыфаў на прыродны газ, электраэнергію, жыллёва-камунальныя, аўтатранспартныя і камунікацыйныя паслугі. На змену складанай эканамічнай сітуацыі за гады незалежнасці ў Туркменістан прыйшоў час, калі з года ў год павышаюцца даходы насельніцтва, створана вялікая колькасць рабочых месцаў. У сувязі з гэтым туркменскі лідар падтрымаў паэтапнае ўвядзенне плацяжоў за камунальныя паслугі.