Улады Тэхаса працягваюць высвятляць матывы Дэвіна Кэлі

8 ноября 2017

Улады Тэхаса працягваюць высвятляць матывы 26-гадовага Дэвіна Кэлі, які ўчыніў масавую страляніну ў баптысцкай царкве, у выніку чаго загінулі 26 чалавек і яшчэ 20 былі параненыя. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, Кэлі, пасля збівання жонкі і дзіцяці ў 2012 годзе, праходзіў курс лячэння ў псіхіятрычнай бальніцы, але збег адтуль. Быў затрыманы недалёка ад мексіканскай мяжы і змешчаны пад варту. Гэтая інфармацыя не была ўнесеная ў спецбазу, таму злачынец змог купіць агнястрэльную зброю.