Улады ЗША прасоўваюць план стварэння новай ядзернай зброі

24 мая 2018

Дакумент на першай стадыі ўзгадніла ніжняя палата амерыканскага кангрэса. Папраўку да ваеннага бюджэту на наступны год адхілілі. Яна б удвая абмежавала фінансаванне праекта па стварэнні боегаловак малой магутнасці. На думку аўтараў законапраекта, гэта праграма небяспечная, бо пагражае балансу сіл, які існуе, і можа прывесці да эскалацыі напружанасці.