Улады ЗША аспрэчылі інфармацыю пра хуткае размяшчэнне ў Германіі ядзерных авіябомб

24 сентября 2015

Намеснік кіраўніка прэс-службы Нацыянальнага ўпраўлення ядзернай бяспекі пры міністэрстве энергетыкі ЗША Шэлі Лавер паведаміла, што этап серыйнага вырабу Б-61-12 пачнецца не раней за 2020 фінансавы год. Нагадаем, раней журналісты тэлеканала ZDF заявілі, што амерыканскімі ўладамі ўжо вылучаныя сродкі на адаптацыю бомб пад нямецкія знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Tornado.