Улады ЗША абвінавачваюць грамадзянку Расіі

20 октября 2018

Улады ЗША абвінавачваюць грамадзянку Расіі ва ўмяшанні ў будучыя прамежкавыя выбары ў кангрэс. Жыхарка Пецярбурга Алена Хусяйнава, на думку Вашынгтона, з'яўлялася галоўным бухгалтарам так званага "Проджэкт Лахта", мэта якога пасеяць у грамадстве недавер да кандыдатаў на выбарах і перашкаджаць законным функцыям органаў улады. Для гэтага ў сацыяльных сетках нібы былі створаныя тысячы акаўнтаў, якія вяліся ад імя грамадзян ЗША. Іх папулярызацыяй, а таксама фінансаваннем актывістаў і рэкламы ў сацыяльных сетках і займалася Хусяйнава, лічаць следчыя.