Улады Сінгапура пакараюць парушальнікаў каранціну турэмным тэрмінам

18 февраля 2020
У Сінгапуры сёння ўступілі ў сілу новыя правілы хатняга каранціну для грамадзян, якія вяртаюцца з Кітая. На працягу двух тыдняў ім забаронена выходзіць на вуліцу і прымаць наведвальнікаў. Парушальнікам пагражаюць турэмнае зняволенне і штраф. Іншаземцы будуць дэпартаваныя. Зараз у краіне на хатнім каранціне  каля 600 чалавек.