Улады самаабвешчанай Луганскай рэспублікі аб'явілі ўсеагульную мабілізацыю

22 мая 2014

У населеных пунктах Рубежнае і Лісічанск, а таксама ля сяла Навадружкаўка ідуць жорсткія баі. УНІАН паведамляе, што апалчэнцы ўзарвалі мост, а затым расстралялі аўтобусы з мірным насельніцтвам. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць параненыя. Мясцовыя жыхары ў паніцы пакідаюць дамы і бягуць на поўдзень вобласці. У Данецкай вобласці палчас сутыкненняў з апалчэнцамі загінулі як мінімум 8 вайскоўцаў, 20 атрымалі раненні, спалена некалькі баявых машын. Гэтую інфармацыю ўжо пацвердзіла Міністэрства абароны Украіны.