Улады самаабвешчанай Луганскай рэспублікі аб'явілі сёння аб ваенным становішчы і ўсеагульнай мабілізацыі. У населеных пунктах Рубежнае і Лісічанск, а таксама каля сяла Новадружкоўка з раніцы ідуць жорсткія баі. УНІАН паведамляе, што апалчэнцы ўзарвалі мост цераз раку Северскі Данец, а затым расстралялі аўтобусы з пасажырамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць параненыя. Жыхары ў паніцы пакідаюць дамы. У Данецкай вобласці падчас сутыкненняў каля горада Валнаваха загінулі 13 вайскоўцаў. Дзясяткі атрымалі раненні. Гэта заявіў выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. У Данецкай і Луганскай абласцях працягваюцца атакі на блокпасты і калоны ўнутраных сіл.














