Улады Новай Зеландыі пачалі выкупляць зброю ў насельніцтва

14 июля 2019

Раней урад зацвердзіў такую праграму, паводле якой цывільныя асобы больш не могуць захоўваць у сябе стрэльбы і вінтоўкі. Закон быў прыняты пасля трагічных падзей у Крайстчорчы, калі тэрарыст расстраляў людзей у мячэцях. Ужо выкуплена амаль тры сотні адзінак зброі на суму каля двухсот шасцідзесяці тысяч еўра. Тым, хто пакіне зброю ў сябе, можа пагражаць турэмны тэрмін.