Улады Мінеапаліса запыталі падтрымку Нацгвардыі з-за беспарадкаў

28 мая 2020
Без Нацыянальнай гвардыі ўжо не абысціся. Улады амерыканскага горада Мінеапаліс  звярнуліся па дапамогу праз  сітуацыю з пратэстамі, выкліканымі смерцю афраамерыканца Джорджа Флойда. Ён, нагадаем, памёр пасля жорсткага абыходжання паліцыі. Падчас дэманстрацыі паліцыя разганяла людзей слёзатачывым газам і гумавымі кулямі. Адзін чалавек загінуў. У горадзе працягваюцца марадзёрствы і рабаванні. Удзельнікі пратэсту падпалілі будынак кампаніі па продажы аўтамабільных камплектуючых.

Становішча ў Мінеапалісе перарасло ў надзвычай небяспечную сітуацыю. Маніфестанты кідаюць у паліцэйскіх камяні і бутэлькі, разбіваюць шкло машын праваахоўнікаў, рабуюць магазіны.