Улады Львова разглядаюць магчымасць эвакуацыі ўсіх дзяцей з горада

21 июня 2017

Паведамленне аб небяспецы ўспышкі інфекцыйных захворванняў плануецца накіраваць у міжнародныя арганізацыі і пасольствы. Прычынай такой радыкальнай меры стала назапашанае ў горадзе смецце. Паводле звестак мэрыі, на вуліцах назапасілася больш як 8 000 тон адыходаў. Пасля закрыцця сметніка пад Львовам праз пажар летась горад сутыкнуўся з праблемай утылізацыі смецця. Магчыма, дзеці паедуць у лагеры або ў іншыя краіны. Нагадаем, раней львоўская ўлада звярнулася ў Кабінет міністраў Украіны з патрабаваннем аб’явіць у горадзе надзвычайную экалагічную сітуацыю праз нявываз смецця.