Улады Кубы пачынаюць канстытуцыйную рэформу

3 июня 2018

Для падрыхтоўкі змяненняў да асноўнага закона створана спецыяльная дэпутацкая камісія. Яе ўзначаліць экс-кіраўнік Вострава свабоды Рауль Кастра. Якія менавіта змяненні плануецца ўнесці, пакуль не паведамляецца. Раней кубінскі лідар Мігель Дыяс-Канель заяўляў, што ў новай Канстытуцыі застануцца палажэнні аб сацыялістычным характары дзяржавы і кіруючай ролі Кампартыі. Змяненні да асноўнага закона павінны быць зацверджаны Нацыянальнай асамблеяй краіны, а затым вынесены на рэферэндум.