Улады Кітая адкрылі выезд з Уханя

8 апреля 2020
У Кітаі ўлады адкрылі выезд з Уханя, дзе ўпершыню быў выяўлены новы тып каранавіруса. Горад з насельніцтвам амаль  12 мільёнаў чалавек знаходзіўся ў ізаляцыі больш за два  месяцы. Усяго ў КНР было зафіксавана больш як 83 тысячы  выпадкаў заражэння на каранавірус, памерлі  звыш 3 300 чалавек. У канцы сакавіка ўлады краіны заявілі, што ў цэлым распаўсюджванне інфекцыі ў Кітаі спынена.


У Нарвегіі рыхтуюцца аслабіць забароны, уведзеныя з-за COVID-19


Аслабіць жорсткія  меры вырашылі ўлады Нарвегіі і Даніі. Там дазволяць праводзіць і некаторыя спартыўныя спаборніцтвы, якія будуць адпавядаць прынцыпам сацыяльнага дыстанцавання. З 20 красавіка жадаюць зняць забарону на выезд грамадзян краіны на дачы. А з 27 чысла  змогуць прадоўжыць  навучанне дзеці з 1 па 4 класы.