Улады Казахстана працягваюць высвятленне ўсіх акалічнасцей нядаўніх трагічных беспарадкаў

14 января 2022

Казахстан паступова вяртаецца да нармальнага жыцця. Улады працягваюць высвятленне ўсіх акалічнасцей нядаўніх трагічных беспарадкаў, а таксама ўсталёўваюць і затрымліваюць вінаватых. 

Казахстан вяртаецца да нармальнага жыцця

Аднавіліся грамадзянскія авіярэйсы з усіх аэрапортаў краіны. Але ў Алматы  паліцыя і вайскоўцы працягваюць дзейнічаць ва ўмовах надзвычайнага становішча.  У горадзе ўжо затрымана больш за 2 тысячы ўдзельнікаў беспарадкаў. Усяго па краіне іх арыштавана каля 5 тысяч. Узбуджана амаль 5 сотняў крымінальных спраў. У выніку беспарадкаў загінулі 17 сілавікоў, 1300 пацярпелі. Улады ўпэўнена гавораць, што Казахстан сутыкнуўся з арганізаванай міжнароднай змовай.