Улады Ірака правядуць экстраннае пасяджэнне парламента

5 октября 2019

Улады Ірака правядуць экстраннае пасяджэнне парламента па сітуацыі ў краіне. Напярэдадні прэм'ер-міністр аб’явіў аб увядзенні каменданцкай гадзіны ў Багдадзе. Раней абмежаванні ўвялі яшчэ ў трох гарадах. За тры дні колькасць загінуўшых падчас пратэстаў узрасла да 65, яшчэ 190 параненыя. У пачатку месяца ў Іраку пачаліся пратэсты супраць беспрацоўя, галечы і карупцыі. Дэманстранты падпалілі некалькі партыйных і ўрадавых будынкаў. Паліцыя прымяніла слёзатачывы газ, на большай частцы тэрыторыі заблакіраваны доступ у інтэрнэт.