Улады Інданезіі закрылі міжнародны аэрапорт на папулярным турыстычным востраве Балі

5 ноября 2015

Звязана гэта з актывізацыяй вулкана Рынджані на суседнім востраве Ламбок. Там таксама закрытая паветраная гавань. Увогуле адменена амаль 700 рэйсаў. Тысячы пасажыраў чакаюць сваіх вылетаў. Сёння ўлады павінны перагледзець сваё рашэнне ў залежнасці ад развіцця падзей. Пакуль вялікая верагоднасць, што выкіды попелу стануць большымі і часовае спыненне вылетаў прадоўжаць.