Улады Інданезіі часова абмежавалі доступ да сацыяльных сетак

22 мая 2019

Мэта - не дапусціць распаўсюджання ілжывых навін і падбухторшчыцкіх паведамленняў. Абмежаванні ўвялі на фоне беспарадкаў у Джакарце. Яны пачаліся пасля аб'явы вынікаў усеагульных выбараў. Мірная дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй. Падчас пратэстаў шэсць чалавек загінулі і каля 200 пацярпелі. Сілавікі былі вымушаныя прымяняць слёзатачывы газ і вадамёты. Затрыманыя больш як паўсотні чалавек.