Улады Германіі раяць грамадзянам запасіцца вадой і прадуктамі харчавання

23 августа 2016

Упершыню з часоў халоднай вайны ўлады Германіі раяць грамадзянам запасіцца вадой і прадуктамі харчавання на выпадак надзвычайнага становішча. Праўда, некаторыя дэпутаты Бундэстага ўпэўненыя, што новая канцэпцыя грамадзянскай абароны з'яўляецца запалохваннем насельніцтва. Жыхарам краіны рэкамендуюць зрабіць запасы харчавання на 10 дзён. Урад тлумачыць гэта тым, што ў выпадку бедства людзі могуць апынуцца адрэзанымі ад усіх служб выратавання.