Улады Германіі прызналі тэрактам масавае ДТЗ, учыненае грузавіком

8 октября 2019

Напярэдадні ў горадзе Лімбург-ан-дэр-Лан цяжкагруз пратараніў легкавыя аўтамабілі, якія стаялі  на светлафоры ля чыгуначнага вакзала. Пацярпелі 17 чалавек. Сямёра з іх дагэтуль у бальніцы. Пашкоджаныя 8 машын. Вядома, што за рулём выкрадзенага  грузавіка знаходзіўся 30-гадовы мужчына, які  прыбыў у   Германію з Сірыі. Паводле слоў відавочцаў, перад учыненнем  наўмыснага ДТЗ ён выкрыкваў слова "Алах". Падазроны быў затрыманы на месцы здарэння.