Улады Францыі ўзмацняюць меры бяспекі ў аэрапортах сталіцы краіны

21 мая 2016

З пятніцы ў трох паветраных гаванях Парыжа (гэта аэрапорты Шарль-дэ-Голь, Арлі і Ле Буржэ) працуюць 5 тысяч ахоўнікаў з прыватных фірмаў. Яны дапамагаюць супрацоўнікам паліцыі і вайскоўцам гарантаваць бяспеку ў грамадскіх месцах і ў пасадачных зонах. Павялічана і колькасць камер відэаназірання.