Улады Еўрасаюза будуць дабівацца права на знішчэнне суднаў для перавозкі нелегальных мігрантаў

24 апреля 2015

Улады Еўрасаюза будуць дабівацца права на тое, каб захопліваць і знішчаць судны, што выкарыстоўваюць для перавозкі нелегальных мігрантаў. Рэзалюцыю ў найбліжэйшы час вынесуць на разгляд Савета Бяспекі ААН. Такое рашэнне прынялі на экстранным саміце ЕС у Бруселі. Ён быў скліканы па ініцыятыве Італіі пасля серыі караблекрушэнняў. Толькі ў мінулыя выхадныя ў Міжземным моры патанулі каля тысячы нелегалаў з Паўночнай Афрыкі. Яны спрабавалі дабрацца да Італіі.