Улады Данецкай і Луганскай народных рэспублік пачалі перамовы

13 мая 2014
Ва Украіне ўлады самааб'яўленых Данецкай і Луганскай народных рэспублік пачалі перамовы з нагоды аб'яднання ў Новарасію. Нагадаем, на рэферэндуме, які прайшоў 11 мая, жыхары абласцей падтрымалі акт аб дзяржаўным суверэнітэце, аб'явілі незалежнасць і патрэбавалі ад Кіева ўнесці змены ў канстытуцыю, каб пачаць працэс федэралізацыі краіны. Як заўважыла брытанская Індэпэндэнт, колькасць прагаласаўшых у Данецкай вобласці склала больш як 100% ад колькасці тых, хто прыйшоў на ўчасткі. Тым часам кіеўскія ўлады заявілі пра намер прадоўжыць сілавую аперацыю на паўднёвым усходзе краіны. Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, гэта робіцца для спынення злачынных дзеянняў. Раней выконваючы абавязкі прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў выказаў меркаванне, што арганізатары рэферэндумаў ва ўсходніх рэгіёнах Украіны павінны панесці крымінальную адказнасць, перадае ІТАР-ТАСС. Некалькі гадзін назад Мінабароны Украіны паведаміла аб сямі загінуўшых вайскоўцах пад Краматорскам, ёсць параненыя.