Улады Данецкай і Луганскай народных рэспублік пачалі перамовы

13 мая 2014

Улады самааб'яўленых Данецкай і Луганскай народных рэспублік пачалі перамовы з нагоды аб'яднання. Раней - 11 мая - жыхары абласцей падчас рэферэндуму падтрымалі акт аб дзяржаўным суверэнітэце, аб'явілі незалежнасць і патрэбавалі ад Кіева ўнесці змены ў канстытуцыю, каб пачаць працэс федэралізацыі краіны. Прадстаўнікі самааб'яўленай Данецкай народнай рэспублікі таксама звярнуліся да кіраўніцтва Расіі з просьбай уключыць яе ў свой склад. Тым часам кіеўскія ўлады заявілі пра намер прадоўжыць сілавую аперацыю на паўднёвым усходзе краіны. Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, гэта робіцца каб спыніць злачынныя дзеянні.