Прэм'ер-міністр прапанаваў экстранна прыняць закон, згодна з якім ствараць умовы працы для выкладчыкаў будуць дырэктары школ, а не прафсаюзы, як гэта было раней. У Даніі ўжо амаль месяц не працуюць навучальныя ўстановы. Тысячы настаўнікаў бастуюць па ўсёй краіне. Прычына ў розных поглядах на памеры зарплаты і колькасць працоўных гадзін. Бацькі закранутых канфліктам школьнікаў спадзяюцца, што школы пачнуць працаваць з наступнага тыдня.














