Паводле апошніх звестак, ахвярамі стыхіі сталі 12 чалавек, у тым ліку 5-гадовае дзіця. Яшчэ трое лічацца прапаўшымі без вестак. Больш за іншых пацярпеў чарнаморскі порт Варна, дзе пад вадой апынуліся цэлыя вуліцы і дамы. Машыны хуткай дапамогі не могуць дабрацца да пацярпелых. Многія дамы засталіся без святла з-за разгулу стыхіі. Некаторыя раёны моцна пакалашмацілі град і шквалісты вецер. Як вынік - сарваныя дахі, павыбіваныя шыбы і паваленыя дрэвы. У пацярпелых рэгіёнах аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі.














