Улады Бельгіі пакараюць тых, хто едзе ў Сірыю ваяваць за баевікоў

19 августа 2013
Бургамістр Антверпена выключыў сям'ю аднаго такога ўцекача з заяўкі на атрыманне грамадзянства і пазбавіў яго сваякоў штомесячнай дапамогі на тысячу еўра. Дзясяткі бельгійцаў, у іх ліку падлеткі, ад'язджаюць у Арабскую Рэспубліку ваяваць. У асноўным гэта выхадцы з бедных імігранцкіх сем'яў, якіх вярбуюць радыкальныя ісламісты. На думку ўлад Антверпена, пазбаўленне ўсіх відаў дапамог з'яўляецца адэкватным адказам, бо не выключана, што сацыяльныя дапамогі будуць ісці на ваенныя мэты.