Улады Балі абавяжуць турыстаў мець даведку аб адсутнасці COVID-19

22 мая 2020
Улады інданезійскага вострава Балі абавяжуць турыстаў мець даведку аб адсутнасці COVID-19. Курорты адкрыюцца для замежных турыстаў толькі ў кастрычніку. Зразумела, у тым выпадку, калі атрымаецца захаваць спрыяльнае эпідэміялагічнае становішча. За ўвесь час пандэміі на востраве зарэгістраваны 371 выпадак каранавіруса, чатыры чалавекі памёрлі. "У параўнанні з астатняй часткай Інданезіі - гэта нізкі працэнт", заяўляюць улады. Дарэчы, турызм адыгрывае вельмі важную ролю ў эканоміцы Балі, ад яго так або інакш залежаць 80 % насельніцтва.