Улады Аўстрыі паабяцалі аднавіць пастаўкі з газаразмеркавальнага цэнтра ў найбліжэйшыя гадзіны

13 декабря 2017

Улады Аўстрыі паабяцалі аднавіць пастаўкі з газаразмеркавальнага цэнтра ў Баўмгартэне ўжо ў найбліжэйшыя гадзіны. Напярэдадні на тэрыторыі сховішча адбыўся выбух. Яго ахвярамі стаў 21 чалавек. Акрамя таго, інцыдэнт прывёў да газавага перапалоху ў Еўропе. Пасля НЗ пачаліся перабоі з пастаўкамі расійскага газу ў Італію, Венгрыю і Славенію. Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху сталі "тэхнічныя непаладкі". Тэрмінал Баўмгартэн штогод прымае каля 40 мільярдаў кубаметраў газу з Расіі і Нарвегіі. На гэты маршрут прыпадае каля траціны ўсяго расійскага газавага экспарту ў Еўропу.