Улады Аўстраліі зафіксавалі рэкордны ў гісторыі краіны дэфіцыт гандлёвага балансу

4 июня 2015

Паводле статыстыкі, у красавіку аб'ём імпарту перавысіў аб'ём экспарту амаль на тры мільярды долараў. Галоўным ударам па аўстралійскай эканоміцы стала падзенне сусветных цэн на вугаль і жалезную руду - два найбуйнейшыя артыкулы экспарту кантынента. У апошнія гады эканоміка Аўстраліі лічылася адной з самых устойлівых і стабільных у свеце. Як адзначаюць аналітыкі, гандлёвы дэфіцыт Аўстраліі адбываецца на фоне эканамічнага росту ў Кітаі - галоўнага гандлёвага партнёра краіны.