Улады Афганістана ўдакладнілі колькасць ахвяр атакі тэрарыстаў на гатэль класа люкс "Інтэркантыненталь"

22 января 2018

Загінулі 18 чалавек - 4 афганцаў і 14 замежнікаў, у тым ліку 6 грамадзян Украіны. Многія пацярпелыя ў крытычным стане. Нагадаем, напад адбыўся ў суботу, калі ў зале праходзіла канферэнцыя. 6 баевікоў увайшлі ў будынак праз кухню. Яны мэтанакіравана імкнуліся забіць як мага больш замежнікаў і чыноўнікаў. Контртэрарыстычная аперацыя працягвалася каля 13 гадзін. Усе тэрарысты забітыя, вызваленыя 153 пастаяльцы. Перад завяршэннем аперацыі баевікі падпалілі гатэль. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Талібан".