Уладзімір Жырыноўскі абразіў Ксенію Сабчак на перадвыбарных дэбатах

28 февраля 2018

Усю шматграннасць рускай мовы на тэледэбатах прадэманстраваў кандыдат у прэзідэнты Расіі уладзімір Жырыноўскі. Аднак слоў, каб выказаць усе эмоцыі, якія перапаўнялі эксцэнтрычнага палітыка, не хапіла. У разгар дыскусіі ён у грубіянскай форме папрасіў Ксенію Сабчак замоўкнуць, а пасля працягнуў яе абражаць, нягледзячы на пратэсты вядучага дэбатаў. Сабчак у выніку не вытрымала і абліла лідара ЛДПР вадой.

Трансляцыя дэбатаў, якая вялася ў прамым эфіры на Далёкі Усход, была перарваная на гадзіну. І Сабчак, і Жырыноўскі - кандыдаты ў прэзідэнты Расіі. Выбары пройдуць 18 сакавіка.