Уладзімір Зяленскі папрасіў у ЗША новыя ўзбраенні

6 июня 2019
Вярхоўная рада Украіны адмовілася адпраўляць у адстаўку міністра замежных спраў, кіраўнікоў Мінабароны і СБУ. Праекты не набралі патрэбнай колькасці галасоў. Павел Клімкін і Сцяпан Палтарак падавалі заявы аб адстаўцы па ўласным жаданні. А на разглядзе пытання аб звальненні Васіля Грыцака настаяў прэзідэнт Украіны.

Тым часам Уладзімір Зяленскі папрасіў у ЗША новыя ўзбраенні. Пра гэта расказаў адзін з амерыканскіх сенатараў. Верагодна, гэтую просьбу афіцыйнага Кіева Вашынгтон выканае. На пастаўкі Украіне зброі ЗША ў наступным годзе заклалі 250 мільёнаў долараў.