Уладзімір Зяленскі дзёрзка выклікаў Пятра Парашэнку на дэбаты

4 апреля 2019

Перадвыбарным дэбатам ва Украіне быць! Уладзімір Зяленскі выклікаў Пятра Парашэнку на слоўную дуэль перад другім раўндам прэзідэнцкіх выбараў.

Уладзімір Зяленскі, кандыдат у прэзідэнты Украіны: "Я прымаю выклік. Вось мае ўмовы. Чакаю Вас тут, у спарткомплексе "Алімпійскі", дэбаты пройдуць перад народам Украіны. Усе каналы маюць права трансляваць у прамым эфіры, усе журналісты маюць права прысутнічаць".

У блоку Парашэнкі тут жа заявілі, што прэзідэнт не будзе ўдзельнічаць у такіх дэбатах, сустрэча кандыдатаў магчымая толькі ў тэлестудыі. Аднак крыху пазней дзеючы прэзідэнт Украіны абверг гэтую інфармацыю, апублікаваўшы ў "Твітэры" гэтае відэа.

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны: "Правілы дэбатаў прапісаны ў законе аб выбарах Прэзідэнта, пачытайце, калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе грамадскага тэлебачання з трансляцыяй па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Але стадыён, дык стадыён. Я чакаю Вас, Уладзімір Аляксандравіч".

Літаральна толькі што ЦВК Украіны апублікаваў канчатковыя вынікі першага тура выбараў. Ва Уладзіміра Зяленскага 30,24 % галасоў, у Пятра Парашэнкі - 15,95 %. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне прызначаны на 21 красавіка. Згодна з законам тэледэбаты пройдуць 19 красавіка ў прамым вячэрнім эфіры.