Уладзімір Шаінскі адзначае сёння 90-годдзе

12 декабря 2015

Яго песні знаёмыя нам з дзяцінства, а ведае і любіць іх не адно пакаленне. Знакаміты кампазітар Уладзімір Шаінскі адзначае сёння 90-годдзе. З юбілеем народнага артыста РСФСР павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У творчым багажы Шаінскага больш за тры сотні песень, а таксама опера для дзяцей і некалькі мюзіклаў. Але самыя папулярныя, безумоўна, песні з мультфільмаў, сярод якіх "Чабурашка", "Куды ідзе сланяня", "Мама для маманцяняці", "Малышка-янот". У 1998 годзе юбіляр удастоены прыза імя Ісака Дунаеўскага як самы папулярны кампазітар-песеннік.