Уладзімір Пуцін заняў пасаду прэзідэнта Расіі

7 мая 2018

Уладзімір Пуцін заняў пасаду прэзідэнта Расіі на новы шасцігадовы тэрмін. Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Пуцін вымавіў урачыстую клятву, у якой паабяцаў паважаць і ахоўваць свабоды грамадзян, выконваць і абараняць Канстытуцыю, пасля гэтага яму ўручылі сімвалы дзяржаўнай улады.

Завяршыў цырымонію артылерыйскі салют з 30 залпаў. У гэты час у Андрэеўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца гучала песня "Слаўся" кампазітара Міхаіла Глінкі. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, расійскі ўрад пайшоў у адстаўку. Новы Кабінет міністраў сфарміруюць на працягу некалькіх тыдняў.