Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў Маскве

25 июня 2013

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў Маскве. Ён прыбыў у Расію як транзітны пасажыр і, хутчэй за ўсё, усё яшчэ знаходзіцца ў стэрыльнай зоне аэрапорта Шарамецьева. Падчас адказу на пытанне фінскага журналіста расійскі прэзідэнт адзначыў, што любыя абвінавачанні ў адрас Расіі - гэта бязглуздзіца і лухта. Пуцін дадаў, што ў Расіі няма пагаднення са Злучанымі Штатамі аб узаемнай выдачы грамадзян.