"Вконтакте" ў парадку

6 июня 2016

Прэс-служба сацыяльнай сеткі аспрэчыла інфармацыю аб узломе даных. У паведамленнях аб продажы нейкім хакерам даных 100 мільёнаў акаўнтаў размова ідзе аб старой базе, якую хакеры збіралі ў 2011-2012 гадах. Прадстаўнікі сацыяльнай сеткі ўпэўніваюць, ніякай рызыкі для карыстальнікаў няма. Даныя для ўваходу на старонкі змяняліся прымусова, была праведзеная праца па забеспячэнні прыватнасці.