Віцэ-прэзідэнт ЗША прыгразіў Паўночнай Карэі лёсам Лівіі

22 мая 2018

Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі Пхеньян не адмовіцца ад ракетна-ядзернай праграмы. Заява Майкла Пенса прагучала ў інтэрв'ю тэлеканалу "Фокс Ньюс". Акрамя таго, ён параіў лідару КНДР не адмаўляцца ад запланаванага на 12 чэрвеня саміту ў Сінгапуры. "Для Кіма Чэн Ына будзе вялікай памылкай думаць, што ён можа жартаваць з Дональдам Трампам", - сказаў Пенс.