Віцэ-губернатар Луізіяны сустрэў прэзідэнта ЗША ў шкарпэтках з яго партрэтам

15 мая 2019

У кудлатых шкарпэтках з партрэтам Трампа сустрэў прэзідэнта ЗША віцэ-губернатар Луізіяны. Падчас поціску рукі Білі Нунгесер прыпадняў яшчэ і калашыну. Лідар ЗША іранічна адрэагаваў на ўбачанае - павярнуўся і прыняў паставу для фатаграфіі. Такую пару, дарэчы, можна набыць у анлайн-магазінах.