Віталь Чуркін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці

21 февраля 2017

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці. Адпаведны ўказ падпісаны ў Крамлі. Дыпламат раптоўна памёр напярэдадні ў Нью-Ёрку. Прычынай смерці, паводле папярэдніх звестак, мог стаць сардэчны прыступ. Віталь Чуркін памёр за дзень да свайго 65-годдзя. Да будынка МЗС Расіі на Смаленскай плошчы Масквы нясуць кветкі і свечкі. Памяць дыпламата ўшанавалі і калегі па ААН.

У іх ліку - Саманта Паўэр, з якой пастаянны прадстаўнік нярэдка ўступаў у палеміку. Яна назвала Віталя Чуркіна "маэстра дыпламатыі". З хвіліны маўчання пачалося пасяджэнне Генасамблеі. У штаб-кватэры арганізацыі прыспушчаныя флагі. Напярэдадні Савет Бяспекі прыняў заяву з нагоды смерці дыпламата і выказаў спачуванні сям'і пасла, ураду і народу Расійскай Федэрацыі. Паміж тым, як паведамляе расійскае МЗС, заява, нягледзячы на яе публікацыю на сайце ААН, была блакіравана Украінай, якая старшынствуе ў Савеце Бяспекі.