Вірус Зіка перадаецца палавым шляхам

3 февраля 2016

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, у ЗША медыкі выявілі першы такі выпадак. Пераносчыкам стаў чалавек, які вярнуўся з Венесуэлы. Сусветная арганізацыя здароўя абвясціла, што вірус з'явіўся і ў Тайландзе. Адзначым, да сённяшняга дня лічылася, што ліхаманка пераносіцца толькі камарамі. Ёсць інфармацыя, што вірус Зіка ўзнік з-за няўдалых эксперыментаў па геннай мадыфікацыі ў 2012 годзе. Як піша брытанскае выданне The Mirror, для барацьбы з ліхаманкай Дэнге і іншымі захворваннямі стварылі спецыяльных насякомых, аднак у выніку атрымалі камароў-забойц.