Вірус Зіка асвойвае новыя тэрыторыі

27 января 2016

Выпадкі захворвання зафіксаваныя ў Даніі, Швейцарыі, Італіі і ЗША. Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што эпідэміяй ахопленыя ўсе краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі за выключэннем Канады і Чылі. Медыкі пацвердзілі, што ўсе хворыя ў Еўропе і ЗША раней пабывалі ў гэтым рэгіёне. Ліхаманка Зіка - вострая інфекцыйная хвароба малпаў. Чалавеку яна перадаецца праз укусы камароў. Выклікае кан'юнктывіт, галаўныя болі і болі ў суставах, запаленчыя працэсы, а ў асобных выпадках млоснасць, ваніты і болі ў страўніку. Акрамя таго, вірус лічыцца прычынай нараджэння тысяч немаўлят з недаразвітым мозгам.