Савет Бяспекі ААН аднагалосна прагаласаваў за рэзалюцыю, у якой вірус Эбола аб'явілі глабальнай пагрозай свету і бяспецы. Усе 15 удзельнікаў арганізацыі заклікалі сусветную супольнасць аказаць усебаковую дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй у краінах Заходняй Афрыкі. Рэзалюцыя рэкамендуе афрыканскім дзяржавам зняць абмежаванні на межах з пацярпелымі краінамі. Дарэчы, Савет Бяспекі ААН упершыню ў гісторыі правёў пасяджэнне, прысвечанае пагрозе здароўю людзей. Паводле ацэнкі экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі ліхаманкі Эбола сталі ўжо больш за 2 500 чалавек.














