Віноўнік ўцечкі нафты ў Мексіканскім заліве - British Petroleum

5 сентября 2014
Такое рашэнне вынес суд у Новым Арлеане. Нафтагазавай кампаніі можа пагражаць штраф 18 мільярдаў долараў. Прадстаўнікі BP ужо заявілі аб намеры абскардзіць рашэнне суда, пасля якога акцыі кампаніі рэзка ўпалі. Нагадаем, выбух на нафтавай вышцы недалёка ад узбярэжжа штата Луізіяна адбыўся 20 красавіка 2010 года. Тады загінулі 11 чалавек, а ў воды Мексіканскага заліва выліліся мільёны барэляў нафты. Аварыя стала адной з найбуйнейшых экалагічных катастроф у гісторыі.