Вільнюс просіць Мінск дапамагчы аднавіць узровень ракі Віліі

5 июля 2019

Рэзкае падзенне да крытычнай адзнакі адбылося з прычыны моцнай засухі. З просьбай да беларускіх калег звярнулася Міністэрства навакольнага асяроддзя Літвы. Паводле ацэнак экспертаў, ёсць пагроза экасістэмам, фаўне і флоры басейна Віліі, а таксама  суднаходству ў дзвюх краінах. Папярэдні месяц у Літве стаў самым спякотным за апошнія 58 гадоў. Калі засуха зацягнецца, то ўраджай ярыны будзе напалову меншы за запланаваны.