Віла ў Маямі-Біч, дзе забілі Джані Версачэ, набыла новага гаспадара

18 сентября 2013

Шыкоўная віла ў Маямі-Біч, дзе забілі Джані Версачэ, набыла новага гаспадара. Напярэдадні асабняк пайшоў з малатка за 41 з паловай мільён долараў. Пакупніком выступіў Джо Накаш - кіраўнік канцэрна, які вырабляе джынсы. Стартавая цана лота складала 25 мільёнаў долараў. Бізнесмен заявіў, што ператворыць асабняк Версачэ ў элітную гасцініцу.

Вілу выставілі на продаж у 2012 годзе, прызначыўшы кошт 125 мільёнаў долараў. Пару месяцаў таму за маёнтак прасілі ўжо 75, але ахвочых набыць яго таксама не знайшлося.


50-гадовы Джані Версачэ быў забіты стрэлам у патыліцу на парозе раскошнага асабняка 15 ліпеня 1997 года. Адзіны падазроны - серыйны забойца - пакончыў з сабой падчас аперацыі па яго пайманні. Следства не здолела ўстанавіць матывы расправы.