Вясна будзе ранняя

2 февраля 2016

Свой метэапрагноз некалькі гадзін таму зрабіў знакаміты сурок Філ. Сёння ў амерыканскім штаце Пенсільванія адбыліся традыцыйныя пагодныя прадказанні. Народны прадракальнік свой цень не ўбачыў, а значыць, вясна ўжо блізка. Праўда, як падлічылі амерыканскія кліматолагі, дакладнасць прадказанняў Філа складае ўсяго 39%. Дзень сурка адзначаюць у ЗША з 1887 года. Дарэчы, прадказанне Філа супадае і з беларускімі прыкметамі: калі сёння адліга, то і вясна ў нас будзе ранняя.