Вясновае перамір'е на ўсходзе Украіны

8 марта 2019

Масква вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым  спыненні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік Расіі пры міжнароднай арганізацыі Васіль Нябензя. Ён таксама заклікаў спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ ўзмацніць наглядальную дзейнасць у Данбасе. Як адзначыў  старшыня еўрапейскай арганізацыі, мінскія дамоўленасці - адзіны шлях да ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Міраслаў Лайчак, старшыня АБСЕ: "Мы павінны быць вельмі  сумленныя: альтэрнатывы мінскім дамоўленасцям не існуе. Пэўныя крокі да ўрэгулявання сітуацыі можна зрабіць і ў рамках "нармандскага фармату" і трохбаковай кантактнай групы. Але давайце будзем рэалістамі. Нельга бяздзейнічаць. Пакуль мы гаворым, занадта шмат людзей пакутуе". 

Трохбаковая кантактная група ў Мінску дамовілася аб увядзенні  вясновага рэжыму цішыні ў Данбасе. Пасяджэнне ў рэжыме відэаканферэнцыі доўжылася больш за сем   гадзін. У ім удзельнічаў спецпрадстаўнік АБСЕ па Украіне Марцін Сайдзік. Перамір'е ўступіла ў сілу сёння апоўначы.