Увесь свет гэтымі днямі рыхтуецца да сустрэчы Новага года

30 декабря 2015

Сотні краін у прадчуванні аднаго з самых любімых і чароўных свят. Усюды свае звычаі і абрады. Так, у Бразіліі па вуліцах Рыа пранеслі статую багіні-маці. Апякунка жанчын павінна прынесці мір і парадак у кожную сям'ю.

У Перу - у перадгор'і Анд - шаманы прадказваюць у гэтыя дні, што нясе год будучы і чаго чакаць ад духаў. У ход ідуць пахі, пялёсткі руж і маскі інкаў.

А ў Нью-Ёрку на Таймс-Сквер выпрабавалі на лятучасць канфеці. Рознакаляровыя паперкі па традыцыі раскідвалі з вокнаў небаскробаў. Прахожыя і турысты не ўтойвалі захаплення ад перадсвяточнага дзейства. Чакаецца, што сёлета на знакамітай плошчы збяруцца каля мільёна чалавек.